Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Вялікі Ноўгарад)
Выгляд
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
58°31′42″ пн. ш. 31°16′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Рымска-Каталіцкая Царква |
Епархія | Архідыяцэзія Маці Божай з цэнтрам у Маскве |
Архітэктурны стыль | класіцызм і неабарока[d] |
Дата заснавання | 1893 |
Будаўніцтва | 1891—1893 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 5330115000 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — мураваны касцёл у г. Вялікі Ноўгарад, Расія. Будынак касцёла з’яўляецца помнікам федэральнага значэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл быў кансэкраваны ў 1893 годзе. У 1933 годзе савецкія ўлады закрылі касцёл і ў будынку пачаў дзейнічаць кінатэатр «Родина».
У 1996 годзе будынак перадалі ў карыстанне адроджанай мясцовай каталіцкай парафіі. У 2009—2010 гадах ў межах федэральнай праграмы былі адноўлены вежы святыні, знесеныя ў савецкі час.
15 сакавіка 2021 года адбылася афіцыйная перадача ва ўласнасць Рымска-Каталіцкай Царквы будынку каталіцкай святыні[1].